Запрашаю ў суполку
by_ethno, прысьвечаную беларускае этнаграфіі. Акрамя ўласна абмяркаваньняў традыцыйнае культуры (звычаяў, рамёстваў, абрадаў, строяў і г.д.), плянуецца перыядычная публікацыя проста цікавых зьвестак для шырокіх колаў грамадства. Запрашаем усіх неабыякавых!
Падрабязьней глядзі ў інфармацыі пра суполку.
Калі ласка, раскажыце пра яе сябрам.
EN: Please, check out
by_ethno community, which is dedicated to ethnography, folklore and traditional culture of Belarus and neighbouring regions. Traditional customs, faiths, rites and ceremonies, authentic songs, music and dances (but not modern stylizations), holydays and festivals, clothing and сrafts are among our main interests. If you are not a slavonic language speaker, feel free to post and comment there in english.
Падрабязьней глядзі ў інфармацыі пра суполку.
Калі ласка, раскажыце пра яе сябрам.
EN: Please, check out
‡
Гэта не выява, але звычайны тэкставы сымбаль, які ёсьць у большасьці шрыфтоў на вашым кампутары.( Што значыць гэты знак?.. )
( Адкуль Ярыло ў шрыфты заплыло?.. )
( Як не зламаць пальцы аб клявіятуру?.. )
( А нафіга казе баян? )
Калі ідэя даспадобы — піярце. Бо іначай ніхто проста не зразумее, што за значык вы ставіце і нахалеру ён вам зваліўся ;)
Я ж проста хацеў, каб вы ведалі, што важны тутэйшы сымбаль заўсёды ёсьць пад рукой.
А вось дзе і як яго выкарыстоўваць, вырашайце ўжо самі. Плёну! ‡
- Mood:creative
Хто:
"FratreZ" - творчае аб'яднаньне музыкантаў-акцёраў;
Міхась Бараноўскі+Надзея Процька - паэт і бард+дрыготка-пяшчотная скрыпка;
Яўген Барышнікаў - аўтар, выканаўца;
"Alta mente" - фольк-рок гурт.
Калі: заўтра, 03.12.2009, 19:00
Дзе: вул. Купалы, 4 (мапа)
Дэталі: http://vkontakte.ru/event13491115

Я ня веру ў „каханьне да скону“. Гэта казкі. Палкага каханьня на ўсё жыцьцё не бывае. З цягам часу адносіны паміж мужчынам і жанчынай, мужам і жонкай мусяць ці загнуцца, ці выйсьці на новы ровень. Я доўга думаў, на які. І знайшоў просты адказ.
Гэта ровень родзічаў, ровень сям’і як клану. Бацькі, дзяды і бабулі, браты і сёстры, стрыі і г.д. — родзічы, якіх не абіраюць, але пра якіх ўсё жыцьцё клапацяцца і думаюць. Гэта тое, чаго практычна нельга адрынуць. Бо гэта тое, што дадзена звыш: багамі, лёсам — як заўгодна называйце. І мне здаецца, менавіта так ставіліся адно да аднаго нашыя бабулі і дзядулі, якія ўсё жыцьцё жылі разам і пра разводы ўвогуле ніколі ня думалі.
Рэлігійныя абрады шлюбу — акурат каб надаць створанай нібыта самімі людзьмі сувязі муж-жонка такі ж „боскі“ (і таму непарушны) статус, як іншым сямейным, кланавым сувязям.
У шэрагу моваў ё размежаваньне тэрмінаў „кахаць“ і „любіць“. Дык вось з часам каханьне мае ператварыцца ў любоў. Чаго вам і зычу :)

Вынік, калі каротка: з 22 фіналістаў парапіў у пяцёрку лаўрэатаў (Złota Piątka). Гран-пры ў выглядзе запісу альбому сёлета зноў застаўся ў Польшчы. Але нават ня крыўдна ані: агульны ўзровень быў — вай вай. Карацей, задача-мінімум выкананая. Справаздача пра фэст будзе пазьней.
Пакуль проста карцінко з Вавы. Фота адсюль.

Пакуль проста карцінко з Вавы. Фота адсюль.
Расказваю адмыслова для пані
vycinanka, якая ня верыць у існаваньне смачных курышак.
Здымалі мы калісьці з сябрамі кватэрку. І ўзімку, калі на гаўбцы пыхаць проста халодна, хадзілі піпчыць піпку на пляцоўку ў пад'езд. Ну то бок не абы якія курыцельныя палачкі пыхалі, а прыстойны тытунь зь люлек. Працэдура сія, як вядома, патрабуе часу і настрою. У студэнтаў з гэтым праблем ёк. Стаім, пыхаем. Суседзі ідуць дадому з працаў. А мы, паколькі былі студыёзусы гжэчныя і выхаваныя, з усімі суседзямі заўжды ветліва здароўкаліся. І ніхто ніколі слова кепскага не казаў, маўляў, задралі вы са свім дымам.
І вось аднойчы ідзе дзяўчына. "Драсьціце" - кажам. "Ой, дык гэта вы тут курыце". Ну ўсё, думаем, дасталі нарэшце.
- А чо такое? Якія праблемы?
- Ды не, ніякіх. Проста я жыву на верхнім паверсе. І там ваш дым зьбіраецца. Таму ў мяне ўся кватэра гэтым дымам прапахла.
- Упс...
- І калі да мяне прыходзяць сябры, заўсёды пытаюцца: а чым гэта ў цябе пахне так... смачна? ;))

- Music:Кури табак и думай...
Nejak nieczakana hroszy padyjszli, pardon, do konca. A kon' jaszcze nie valiausia ;) Stare Misto - cudounaje miejsca. Ahoplivae spakoj i razumiennie sapraudnaje... stabilnas'ci. Szto u parauranni sa staroj architekturaj suczasnyja stody sa szkla i betonu?
Dziuny dzien' narodzinau.
Dziuny dzien' narodzinau.
- Location:Warszawa
Вітаю, я з Гродзенскай вобласьці, беларус па нацыянальнасьці. Маёй дачцэ ў школе забаранілі насіць такі атрыбут беларускай культуры, як каўтун. Аргументуючы гэта тым, што другая дзяржаўная мова - руская, і талерантнасьць. Хачу спытаць, Зянон Станіслававіч, ДАКУЛЬ?
©
- Mood::)
- Music:Valravn - Harra Potur Og Elinborg | Powered by Last.fm
Перадканцэртнае. З баяністам. Ён у палосачку, попелка — у клетачку. Падабаецца па настрою фотка.

"Money Honey", Питер, 10.02.2008, ©
gwendellin
"Money Honey", Питер, 10.02.2008, ©
Падсьвядомасьць - ня хрэн сабачы. Вось таварыш
maryjka_ неяк убачыўшы ў краме гліняную "Дзяўчынку-капілку", выдала прыўкрасную Ідэю для верша. У сэнсе Ідэю-як-самадастатковы-твор. І нешта мяне тады ні з поля ні з лесу папёрла рэалізаваць гэтую ідэю. Натуральна папёрла. Бо неяк лёгка і хутка. Мабыць таму, што сама Ідэя была добра распрацаваная (за што Марыйцы, вядома, прамень рэспектаў). Але вынікам атрымаліся нейкія зусім нетыповыя нюні, ажно сам зьдзівіўся:
Чаму ўзгадалася? Бо толькі зараз зразумеў, пра каго. Пісалася ж, халера, з натуры :/
Падсьвядомасьць - ня хрэн сабачы.
з дахаў і зорак
за каўнер вілкі
капілася капала
ў дзяўчыну-капілку
страху сьцізорыкам
манікюрнай пілкай
мроі драпала
дзяўчына-капілка
ды глінай чырвонаю
шчокі зіхцелі
як пела манэтамі полае цела
палала полае
ды чалавечае
а гліна белая
гула пустэчаю
а неяк уночы
пад грыўняй поўні
капілка трэснула
драбязой перапоўненая
Чаму ўзгадалася? Бо толькі зараз зразумеў, пра каго. Пісалася ж, халера, з натуры :/
Падсьвядомасьць - ня хрэн сабачы.
Хоў хоў! Такі патрапіў са сваімі ўнылымі песнапеніямі ў фінал міжнароднага конкурса piosienki autorskiej. Цікава, што сярод пяцёх конкурсных фіналістаў, сярод галяндца і англічанкі, астатнія трое — зь Беларусі. Плюс пачак адмыслова запрошаных польскіх аўтараў. Не люблю конкурсную фаламетрыю, але тут галоўнаю плюшка дужа смачная — запіс і выданьне альбому. Пра Тацьцяну Беланогую чулі? Ну во, ляўрэатка 2007. Таму палюбэ трэба ехаць у Варшаву маю ах сталіцу, буду там баляваць весяліца 21–22 лістапада.
Тэлефанаваў у кансулят: хочуць стос даведак і арыгінал(!) запрашэньня (якога пакуль ніхто і не дасылаў). Сказалі, што нацыянальнай візай тут не абыдзецца чамусьці, трэба шэнген. Запрашэньне ад палякаў (калі яго адразу дашлюць) будзе пердоліць дні чатыры ў лепшым выпадку. Плюс 5–10 працоўных дзён робяць візу. Карацей, ёсьць шанцы не пасьпець… А шо рабіць?
ЗЫ Відаць сапраўды варта купляць халупку ў Літве, каб атрымаць у дадатак шэнген і ня парыцца з-за такіх дробязяў.
ЗЫЫ А ў цэлым — прыкольна :)

З наводкі
urfinwe патрапіў на ЗВОДНЫ ПЛАН (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.. У сьпісе агулам шмат усяго цікавага. Але самы мёд во:
Няўжо? Нарэшце? Цягам двух год??? Я дажыву???? 0_o
Толькі куды іх паставяць? Добрыя пачынаньні ў нас любяць херыць кепскай рэалізацыяй.
Ёсьць разважаньні на гэты конт. А каб адказ ня быў голы, вырашыў тое-сёе праілюстраваць для ентых вашых тырнэтаў.
( Такім чынам, мая візія ў літарах і карцінках… )
…
19. Слонім. Помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу.
20. Слонім. Помнік грамадска-палітычнаму дзеячу ВКЛ, кампазітару, заснавальніку шэрагу прадпрыемстваў у горадзе, а таксама слонімскіх тыпаграфіі, тэатра і капэлы Міхалу Казіміру Агінскаму.
…
Няўжо? Нарэшце? Цягам двух год??? Я дажыву???? 0_o
Толькі куды іх паставяць? Добрыя пачынаньні ў нас любяць херыць кепскай рэалізацыяй.
Ёсьць разважаньні на гэты конт. А каб адказ ня быў голы, вырашыў тое-сёе праілюстраваць для ентых вашых тырнэтаў.
( Такім чынам, мая візія ў літарах і карцінках… )
Рэканструктарам на пацеху. Таварыш
steven_gordon, так бы мовіць, рэканструяваў па надзейным крыніцам сярэднявечна-архаічны сродак камунікацыі: стылас, вашчына, ўсё дзялы. Па-рэканструкцыі, ага ;)

Пакуль не зьявіліся танныя кітайскія падробкі, запатэнтаваны гаджэт выстаўляецца тут: http://steven-gordon.livejournal.com/16 6515.html

Пакуль не зьявіліся танныя кітайскія падробкі, запатэнтаваны гаджэт выстаўляецца тут: http://steven-gordon.livejournal.com/16
- Mood:гы-гы
Нешта маючы адбыцца кінабункер нагнаў настальгіі… Сіе песнапеніе — ціпа квінтэсэнцыя тэхнічнага нарвэскага блэку асабіста для мяне. З альбому 2001 году. Хаця чым не кандыдат на сінгл? Магутна, насычана і, халера, парыгожа. Зьвярніце ўвагу на пальчыкі і голас басілы (ён жа херачыў у Arcturus, Borknagar), прыўкраснага барабашку-перабежчыка з Крэдлоў(ой, хаця не, тут нешта патлатае, але на альбоме быў ён;)), другога лысага прыгажуна Галдэра (ага, той каторы Old Man's Child) і клавішніка (ён, дарэчы мульціінструменталіст і аматар розных фолкавых дудзелак, наколькі памятаю). Шкада, на відэа не чуваць нармальна мой любімы клавішны пасажык — на альбоме ён дастаўляе:
Я ведаю шо позеры, мэйнстрым і ўсё такое. Але падбор кадраў ў камандзе на той момант геніяльны: лепшыя людзі сцэны, мнагастаночнікі з пачкам іншых удалых пражэктаў за сьпінамі. Чым мяне заўжды весяліла нарвэская блэк-метал сцэна, дык гэта цеснатою: тыя ж людзі ва ўсіх пражэктах. І тусяць туды-сюды. Гэта як у нас з мудзіваль-фолкам ;)
На сёньня перцы выпусьцілі яшчэ стос альбомаў. Ужо даўно не сачу. Дый боязна зараз слухаць новае — раптам ражно? ;)

Усё ж такі ў часавай прымеркаванасьці песень ёсьць свае плюшкі: сэнс лепш даходзіць ;)
Вашай увазеяк заўжды крывы канцэртны запіс вельмі дарагой і дагэтуль актуальнай для меня песенкі:
Evgen - Dziady.mp3(6:38, mp3, 128 kbps, 6МБ) | тэкст
ЗЫ Запісана на кватэрніку не ў кватэры 11.03.2009, за запіс дзякуй
werasen
Вашай увазе
Я вырас у так званым "ваенным" доме, дзе адпачатку жылі сем’і вайскоўцаў, што служылі у адной частцы. Шмат хто сябраваў сем’ямі, нават не ў адным пакаленьні. Гэта быў свой сьвет.
Зараз старыя афіцэры і іх жонкі збольшага павыміралі, іх дзеці і ўнукі раз’яжджаюцца, прадаюць кватэры новым людзям. Але калі хто небудзь памірае, на пахаваньне дагэтуль скідваецца ўвесь дом. Суседкі памерлага абыходзяць усе кватэры, маўляў, памёр такі і такі з такога, маўляў, пад’езду. Такая завядзёнка.
Мне ў дзяцінстве казалася, што так паўсюль, бо гэта натуральна. Аказалася што, напрыклад, у Менску у лепшым выпадку ведаюць суседзяў па пляцоўцы. На ўзроўні драсьціце-дасвіданія. Як хаваюць, праўда, не давялося бачыць. Наўрад ці грамадой. Жыві адзін, памры адзін. Індывідуальнасьць, што ж ты хацеў…

Чо? Грып? Трэба паўсюль бачыць пазытыў! Вось вам мульцік увесь з сябе пазытыўны прыкладна ў тэму ;)
Між іншага, беларуская анімацыйная студыя.
Між іншага, беларуская анімацыйная студыя.
- Mood::)
Плюшкі перапісу. Аказваецца, дзесьці ў нашым доме жывуць нейкія дактары навук (вах!), якія збаёндалі палову беларускамоўных перапісных лістоў у нашага перапісчыка. Рэшту забралі мы.
Хто-небудзь ведае беларскамоўных дактароў навук з Уручча-4? Я разумею, што тут такіх кожны другі, але раптам… ;)
Хто-небудзь ведае беларскамоўных дактароў навук з Уручча-4? Я разумею, што тут такіх кожны другі, але раптам… ;)
Дай Божа, каб Гітлер Сталіна разбіў, а Гітлера Пярун спаліў
Наткнуўся тут. Цікава, гэта сапраўды народная, ці ўсё ж аўтарская прыдумка?…
Ва ўсякім разе, тутэйшае стаўленьне да вайны прыўкрасна перадае, імхо.
Ну шо, таварышы журналісты, айцішнегі і палявыя этнографы, а ці не параіце прыстойны лічбавы дыктафон? Для інтэрвію і падкастынгу. Ну ці мо калі які джэм-сэйшн запісаць, каб без левага шума. Бюджэт, скажам, 150—200 уёў. Нагледзеў Olympus DS-55, але ня ўпэўнены, паслухаць бы.Ці мо ўвогуле дыктафон як асобны гаджэт ужо ня модна?
Хоў-хоў! А каму новых банэраў для KRYŬJA.org? Банэры ня посныя, а пальцам пханыя: паказваюць (і будуць, спадзяюся, паказваць ;)) загалоўкі пяці апошніх матэрыялаў сайта. Такая мегадынаміка.
Папярэджваю, банэры конскія (50 і 120 КБ адпаведна). Зь іншага боку, што такое 100К у век, калі старонка фрэндастужкі выядае мэгабайт? Хаця для эканомных ёсьць варыянт і на 19К, але не такі прыўкрасны. Усё тут.
Разбірайце! :)
( Скапіяваць код )
( Скапіяваць код )
Між іншага, "паліткарэктнасьць" супярэчыць Дэклярацыі правоў чалавека. І хаця права на абурэньне ці права на нянавісьць наўпрост не прапісаныя, права на свабоду перакананьняў, ад якога так сікаюць кіпнем прыхільнікі паліткарэктнасьці і роўнасьці, ніхто не адмяняў. Парадокс.
Камрад
gamz моцна задвінуў за жысьць: О Грехе Упущения. Сапраўды ж, усякай хернёй займаемся, замест каб…
Наткнуўся на сьпіс сэктаў Беларусі. Сьпіс унушаіць. Аказваецца, жыцьцё кіпіць і вакол нас арудуюць тышшы хцівых сэктантаў: таварыствы уфалёгіі і энэргаабменаў, цэнтры псіхаэнэргасугесціі, йогі, дыягностыкі кармы, падрыхтоўкі экстрасэнсаў, школы другой лёгікі і чацьвёртага пуці, інстытуты планетарнага сінтэзу і клюб вампіраў. Чамусьці няма ў сьпісе бэрээсэмаў, ліцьвінаў, сьведамітаў, талкіенутых, індыяністых, напалеаністых, хворых на праваславіе ці фальлёр, дайвераў, свінгераў, страйкераў, схватчыкаў, чэгэкашнікаў і іншых прыкольных чувакоў з тараканамі ў галовах. Але ўсё адно моск у апасносте.
Зь іншага боку, пардон, кожны дрочыць хто як хочыць. І нават больш: чалавек, што не далучыўся ні да воднай сэкты нібыта і не цікавы, бо ня мае ані мэтаў ані прыярытэтаў. Толькі ў выніку гэткай феадальнай раздробленасьці сьвет тупа б’ецца на самадастатковыя кавалкі, кожны зь якіх проста варыцца ва ўласных соках. Вось як мы тут, у сэкце жыжыстых :-/
UPD Важнае удакладненьне:
Клёва, гэта як скласьці сьпіс прыдуркаў, а потым напісаць "ніякіх негатыўных канатацый слова прыдурак ня мае" ;)
UPD2 Зусім крута:

Никаких позитивных или негативных коннотаций понятия "секта" и "культ" в данном случае не несут. Указанные в списке организации могут негативно и/или позитивно воздействовать на все сферы бытия человека. В границах данного сайта Центром не выносится никаких суждений о степени опасности или безопасности той или иной группы. Изначально предполагается необходимость индивидуального подхода не только к каждой секте и культу вообще, но и к каждому отдельно взятому их филиалу в частности.
Клёва, гэта як скласьці сьпіс прыдуркаў, а потым напісаць "ніякіх негатыўных канатацый слова прыдурак ня мае" ;)
UPD2 Зусім крута:
Все последователи данных организаций не являются и не могут считать себя членами Православной Церкви в силу разделяемого ими мировоззрения.
Гулялі нядаўна з сынам. Каштаны, жоўтае лісьце — звычайны восеньнскі праменад. І тут бэйбус раптам спыняецца пад засохлым дрэвам і доўга ды задуменна глядзіць на лысае гальлё на тле шэрага неба. Ну, я пачынаю тлумачыць, маўляў, гэта дрэва ссохла, памерла, на ім не растуць больш лісточкі, таму і падаць няма чаму…
Ён стаяў, стаяў, а потым, нібыта ня чуючы мяне, выдаў:
— Ае́нь. Зь вяі-і-ікімі яга́мі.
І пасяпаў далей. Тата не адразу дапёр.
А потым паглядзеў на дрэва і шчасьліва ўсьміхнуўся: малец-та з фантазіяй! :)))

Сябры, ці ня едзе хто з вас ці вашых знаёмых са Швэцыі ў бліжэйшы час? Трэба перадаць адтуль маленечкі пакунак шалабасу і гранатамёт. Ась?
Камэнты скрыняцца.
Камэнты скрыняцца.
Аказваецца выхавацелька ў садочку так пакуль і не знайшлася :(
Даслаў абвестку ў НН, паглядзім, мо дапаможа.
Ну і яшчэ раз зьвяртаюся да фрэндоў па дапамогу.
Папярэдняя сэрыя пошукаў і падрабязнасьці тут: http://skepsys.livejournal.com/95738.ht ml
UPD Загадчыца садочку таксама ня сьпіць у шапку: во іх абвестка аб вакансіі http://www.rabota.by/vacancy/view/4 5068/
Што характэрна, пра беларускамоўнасьць групы — ні слова ;)
Даслаў абвестку ў НН, паглядзім, мо дапаможа.
Ну і яшчэ раз зьвяртаюся да фрэндоў па дапамогу.
Папярэдняя сэрыя пошукаў і падрабязнасьці тут: http://skepsys.livejournal.com/95738.ht
UPD Загадчыца садочку таксама ня сьпіць у шапку: во іх абвестка аб вакансіі http://www.rabota.by/vacancy/view/4
В детский садик №545 -Уручье. Никифорова 29, в 10 группу "Усмешка" требуется воспитатель. С педагогическим образованием. Главное условие - ЛЮБИТЬ ДЕТЕЙ!!! Детки в группе очень умные и послушные, хотят найти свою "Мери Поппинс"
Контактное лицо: Заведующая Татьяна Николаевна
Телефон: 260-11-77, 260-15-38
Што характэрна, пра беларускамоўнасьць групы — ні слова ;)