Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

молімалоўндавай!!!!!!!

  • 03 Кст 2007 at 9:38 AM
Е-gotype
Ну дык вось. Ёсьць папросту культавая ірляндзкая песьня пра гандлярку марской драбязой. Песьня лічыцца неафіцыйным гімнам Дубліна. Ну, песьня як песьня, толькі цётка - таксама культавая. Нашая, скажам, Купалінка піпчыць каноплі ў куточку пры параўнаньні з Molly.

Імем
"Molly Malones"
названыя дачорта пабаў па ўсім сьвеце, а ў Дубліне ёй нават паставілі помнік. Гэты помнік - адзін з нешматлікіх помнікаў...
вулічным шлюндрам
. У Дубліне яе так і кулічуць: "The Tart With The Cart" ("лярва з тачкай"). Кажуць, што апроч гандлю малюскамі прыгажуня Molly па начох гандлявала й целам, таму пэўна й памерла маладая ды прыгожая ад аргазму...

Хаця ўласна па тэксьце песьні ўсё, здаецца, прыстойна й нават сумна... Аднак песьня насьмешліва-вясёлая! Дый падтэкстаў там хапае...
In Dublin's fair city,
where the girls are so pretty,
I first set my eyes on sweet Molly Malone,
As she wheeled her wheel-barrow,
Through streets broad and narrow,
Crying, "Cockles and mussels, alive alive oh!"

"Alive-a-live-oh,
Alive-a-live-oh",
Crying "Cockles and mussels, alive alive oh".

She was a fishmonger,
And sure 'twas no wonder,
For so were her mother and father before,
And they each wheeled their barrow,
Through streets broad and narrow,
Crying, "Cockles and mussels, alive, alive oh!"

(chorus)

She died of a fever,
And no one could save her,
And that was the end of sweet Molly Malone.
Now her ghost wheels her barrow,
Through streets broad and narrow,
Crying, "Cockles and mussels, alive, alive oh!"

(chorus)

Адзначым, што fishmonger яшчэ з часоў Шэкспіра мае таксама і непрыстойны сэнс (пра гэта тут), што можа быць падцьверджаньнем ідэі аб начным бізнэсе нашай гераіні ;) Cockles and mussels - таксама. Ну і нездарма ж аўтар кладзе вока на яе (паміж іншымі гожымі дзеўкамі) яшчэ ў першым куплеце.



Першае пытаньне - імя. Імя тут ня проста імя, а брэнд. Я ведаю, што ўласныя імёны і брэнды звычайна не перакладаюцца. Але ідэя (не мая) ў тым, каб зрабіць альбом розных кельтскіх песьняў, так, каб яны падаваліся нібыта беларускімі. Такім чынам...
Molly ё памяншальная форма ад Mary. Наша Маша, карацей. Марыля, Марыйка і г.д. З прозьвішчам цікавей. Прозьвішча Malone паходзіць ад гэльскага Maol Eoin, дзе Maol - значыць лысы, а Eoin - тамтэйшая форма імя Джон, Жан, Йохан і нават Хуаніта ;) То бок Лысы Ян па-нашаму ;) Як тады клікаць дзеўку? Ну напрыклад...

Марыйка Лысько? ;)


У Слоніме слаўным // які хочаш горад: У Менску ў слаўным, у Браславе, у Дубліне;)
Дзе дзеўкі ўсе ладны** // слаўны-ладны - папулярная "рыфма" ў народных беларускіх песьнях
Я ўперша ўбачыў Марыйку Лысько
Што па бруку кварталаў
Вазок свой штурхала
І ўголас крычала “Каму пірагоў?!” // ну адкуль у нас малюскі: ;)

Каму пірагоў? Каму пірагоў? // а вось пірагі - нібыта намінка
І ўголас крычала “Каму пірагоў?!” // на Марыйкіны булкі і ейны занятак ;)

Яна гандлявала
І дзіўнага мала
Бо тое быў хлеб яшчэ ейных бацькоў,
Што па бруку кварталаў
Вазок свой штурхалі
І ўголас крычалі “Каму пірагоў?!”

Каму пірагоў? Каму пірагоў?
І ўголас крычалі “Каму пірагоў?!”

Дзяўчына сканала, яе трасца ўзяла,
Такі сумны лёс у Марыйкі Лысько...
Толькі здань яе стала
Па-над брукам кварталаў
Крычыць зара’ ўголас “Каму пірагоў?”

Каму пірагоў? Каму пірагоў?
Крычыць зара’ ўголас “Каму пірагоў?”

Апошні радок прысьпева і ў аргінале паўтарае апошні радок куплета. Хаця можна нейк разнастайніць.

Быў яшчэ варыянт: "На кірмашы ў Зэльве/Дзе дзеўкі ўсе ў целе"
Але гэта я павёўся на слова fair у арыгінале, хоць там кірмаш і не прычым. А ў Зэльве ладзіўся адзін з самых буйных кірмашоў на Беларусі.

Вось так прыкладна. Апроч як зь імёнамі, вычварэньняў няма. Можна сказаць, досыць набліжаны па сэнсе пераклад ;)

ЗЫ Дарэчы, адным з варыянтаў прозьвішча было... ммм... Марыйка Міхно ;)

Ну і на салодкае: самы... непрыстойны помнік вулічным дзеўкам стаіць у Празе. Называецца "Лавачка распусты". Мясцовыя жыхары, прызвычаіліся церці пальцам бронзавы клітар на шчасьце. Кажуць дапамагае ад срамных захворваньняў і залётаў. І клітар заўсёды блішчыць.

(фоткі помнікаў адсюль)

Comments

( 4 камэнтара — Пракамэнтаваць )
[info]dashka_bird wrote:
03 Кст 2007 11:12 (UTC)
А пашто нашу даму прывакзальную не дадаў да гэтых фотак? - тую, на лаўцы - яна не горшая за Моллi...
[info]skepsys wrote:
03 Кст 2007 14:43 (UTC)
а пра яе ёсьць нейкі падобны міт? вось баба-Камароўка з семкамі - сапраўды персанаж калярытны і з шэрагам асацыяцый, а гэтая на лаўцы... я ўвогуле ня ведаю, хто яна такая. як і астатнія веласіпедзісты, дарэчы. а пасьля таго як у Магілёве пабачыў дакладна такую самую даму з сабачкам, як ля камароўкі ўвогуле засумняваўся ў каштоўнасьці такіх манумэнтаў "нікому". разумееш, у нас яшчэ шмат каму помнікоў можна і варта паставіць. але апроч камунякаў і такіх вось незразумелых персанажаў нікога няма. ў Дубліне ж пэўна іначай... :(
[info]fenniks wrote:
11 Кст 2007 19:10 (UTC)
Мне рассказывали (не проверяла сей факт) киевские друзья, что не зря её досталась такая всенародная любовь. Типа днем она торговала этими моллюсками, а ночью давала солдатам, борцам за родину. Кажется даже за сходную цену, сли не бесплатно. И тем самым, не побоюсь этого слова, поднимала их боевой дух!
[info]wwgnika wrote:
11 Кст 2007 21:01 (UTC)
Добры пераклад :)
( 4 камэнтара — Пракамэнтаваць )

Рэклама

Latest Month

Снж 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Рейтинг блогов
Рейтинг блогов
Рейтинг блогов

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars