Вы праглядаеце журнал [info]skepsys

Папярэдні запіс | Наступны запіс

slonim
Гэта не выява, але звычайны тэкставы сымбаль, які ёсьць у большасьці шрыфтоў на вашым кампутары.

Што значыць гэты знак?

Ха, яшчэ пра сэнс жыцьця запытайцеся... Аб гісторыі й сэмантыцы шасьціканцвага крыжа можна напісаць трактат. Напрыклад, у сьвеце знак вядомы як „латарынгскі”,  „анжуйскі” ці „грэцкі” крыж; сымбалізуе і францускі рэзыстанс, і кубінскіх выгнаньнікаў, і імпэратарскую ўладу, і сан кардынала ці аркібіскупа, і барацьбу з сухотамі ... Але такі трактат ня ёсьць мэтаю гэтага допісу. Нас больш цікавіяць тутэйшыя адметнасьці. Калі каротка, дык на нашых землях:
  • гэта родавы герб Ягелонаў
  • знак, разьмешчаны на тарчы вершніка з „Пагоні” — герба ВКЛ
  • у тым ці іншым выглядзе уваходзіў ці ўваходзіць у сымболіку нацыянальна арыентаваных беларускіх арганізацыяў (рэлігійных, вайсковых, культурніцкіх, грамадскіх) — прыклады ўзгадайце самі
  • некаторымі лічыцца вэрсіяй т. зв. „патрыяршага крыжа”  (узгадайма тут крыж Ефрасіньні Полацкай)
  • некаторымі мянуецца „крыжам Ярылы” — паганскага салярнага боства тутэйшага пантэону, хрысьціянскім адменьнікам якога лічыцца сьв. Юрый (Юр’я, Георгій, Ягорый) — і генэзіс знаку тады адносяць да дахрысьціянскіх часоў
Хаця што я вам буду байкі баіць... Чытайце во:
  • http://en.wikipedia.org/wiki/Cross_of_Lorraine
  • http://ru.wikipedia.org/wiki/Лотарингский_крест
  • Эвалюцыя дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага па дадзеных сфрагістыкі i нумізматыкі
    Вытокі герба «Пагоня» у славянскіх народаў пачынаюцца з язычніцкай міфалогіі і адносяцца да культу бога Сонца Ярылы, якога нярэдка уяўляліу выглядзе конніка у белай вопратцы. Сімвалам Ярылы з'яуляуся таксама iшасціканцовы крыж — "крыж Ярылы". Пасля прыняцця хрысціянства сімволіка «Пагоні» ўпісалася ў новую рэлігійную сістэму. "Крыж Ярылы" быу вельмі падобны на патрыяршы крыж, а самога конніка пачалі атаясамліваць са св.Юрыем. Такім чынам, герб «Пагоня» у яго класічным выглядзе узнік нападставе аб'яднання двух геральдычных элементау — уласна «Пагоні»(конніка) i шасціканцовага крыжа...
  • В.Чаропка. „Міф Пагоні”
    У навуковай літаратуры ўсталявалася меркаванне, што віцязь на белым кані – гэта выява бога Ярылы (3). Але, хутчэй, блізкай да ісціны ёсць выснова Якава Ленсу, які лічыць прататыпам віцязя Перуна. Ленсу сцвярджае, што “Ярылаў крыж” – не што іншае, як трансфармаванае шасціспіцавае кола – салярны сімвал, які суадносіцца да Зеўса і Юпітэра і мог суадносіцца і да Перуна (4). Паколькі, як лічылася яшчэ ў ХV ст., “Перунъ есть многъ” (5), дык адной з яго іпастасяў, магчыма, быў Ярыла (Пярун – Ярун – Ярыла)...
    ...<падвоены крыж>, які “ўпрыгожыў” шчыт вершніка “Пагоні”, гэтак званы крыж Ярылы. У беларускім народным арнаменце гэты знак сімвалізаваў Грамабоя – міфічнага першапродка беларусаў (Кацар „Беларускі арнамент”). Але Грамабой – адно з імёнаў Перуна. Менавіта выяву Перуна мы бачым на пячатцы Ягайлы 1388 г. На гэта ўказвае не толькі падвоены крыж на шчыце, але і выява цмока, а Пярун, як вядома, бог-змеяборац...
    Эдвард Зайкоўскі на падставе археалагічных матэрыялаў устанавіў, што падвоены крыж “звычайна звязаны з беларускай этнічнай тэрыторыяй”...
  • Крыж - прыгажосць царквы
    ...Нажаль, амаль усе аўтары артыкулаў <прысвечаных гербу Пагоня> пераказваюць канцэпцыю Тамаша Грыба, апублікаваную ў часопісе "Іскры Скарыны" № 5 (Прага, 1935). Паколькі Т.Грыб быў палітыкам і сябрам партыі сацыялістаў, хрысьціянская сымболіка пярэчыла ягонаму партыйнаму перакананьню, таму ён звярнуўся да аўтараў, якія займаліся вывучэньнем міфалогіі. Т.Грыб атажсаміў рыцара герба Пагоня з паганскім бажком Ярылай, а крыж на шчыце назваў "крыжом Ярылы". Ягоную канцэпцыю вершніка Ярылы й ярылавага крыжа падхапілі сацыялісты і камуністы Заходняе Беларусі. У час вайны канцэпцыя ярылавага крыжа, адаптаваная беларускімі нацыяналістамі, распрапагандаваная, трапіла ў Заходняю Эўропу, Амерыку, Аўстралію. На Першым Зьездзе Беларусаў Сьвету ў Менску, у 1993 годзе, выступілі дэлегаты з Аўстраліі з пратэстам і патрабаваньнем "змясьціць ярылаў крыж на шчыце герба "Пагоні"...
    ...Першыя венгерскія манеты з роўнаканцовым крыжам, які ў нумізматыцы называецца "грэцкім", пачаў чаканіць кароль Стефан, які за ахрышчэньне венграў у 1000 годзе атрымаў каралеўскую карону і аднесены да ліку сьвятых... Прыведзеныя прыклады сведчаць, што выснова Э.Зайкоўскага —адносна крыжа з папярэчкамі аднолькавай даўжыні — не пацьвярджаецца нумізматычнай крыніцай, і зьнепраўджваецца яго сьцвярджэньне, што такая форма крыжа сустракаецца толькі на этнічнай беларускай тэрыторыі. Каралі Венгрыі, пачынаючы з Андрэя 11, чаканілі манеты з крыжам, што мае папярэчкі аднолькавай даўжыні, бо такі крыж таксама лічыўся патрыяршым крыжам...
І гэтак далей і таму падобнае... Карацей, канцэпцыяў хапае і чорт нагу ў іх зломіць. Адно відавочна: знак гэты істотны і ў прынцыпе прымальны як для розных тутэйшых веравызнаньняў (паганства, хрысьціянства), так і для розных нацыятворчых канцэптаў („беларускасьць”, „крывіцкасьць”, „літвінства”, „краёвасьць”... — тут, дарэчы, чорт зломіць другую нагу).
Але галоўнае — гэта адзін з нешматлікіх сымбаляў, якому пад сілу аб’яднаць усіх сьвядомых тутэйшых. Незацьверджаны малы нацыянальны герб. На гэтым пакуль і спынімся.

Адкуль Ярыла ў шрыфтах?

Ясна, што буржуіны, якія і дадалі шасьціканцовы крыж у кодавыя табліцы, ні ў зуб нагой ані пра Ярылу, ані пра Ефрасіньню ані пра флікеры. Знак завецца Double Dagger („падвойны кінжал”), альбо Diesis. І ў заходняе тыпаграфіцы выкарыстоўваецца наступным чынам:
  • як адзін з традыцыйных знакаў зноскі: першая на старонцы зноска пазначаецца астэрыксам (*), другая — адзіночным „кінжалам”(†) а трэцяя — падвоеным (‡)
  • у хіміі пазначае пераходны стан малекулы
  • у тэксталёгіі сымбаль часам выкарыстоўваецца дзеля абмежаваньня тэкста, прапанаванага да абмеркаваньня
  • у батаніцы пазначае, што расьліна дужа атрутная
  • у матэматыцы паміж сымбалямі пазначае, што яны ня роўныя адно аднаму
  • у шахматнае натацыі падвоены крыж пазначае шах і мат (адзінарны — шах)
Крыніцы:
http://en.wikipedia.org/wiki/Dagger_(typography)
http://www.symbols.com/encyclopedia/09/098.html
http://www.symbols.com/encyclopedia/03/036.html

Як не зламаць пальцы аб клявіятуру пры наборы?

Набіраць ‡ з клявіятуры проста, як скокнуць з моста: трымаем левы Alt і на лічбавым блёку клявішаў (Numpad, з правага боку на стацыянарных клявіятурах, абы дзе — на ноўтбуках;)) набіраем адну за адной лічбы 0135, і толькі потым адпускаем Alt. Каротка гэтае спалучыэньне абазначаецца як Alt+0135.

У HTML можна карыстацца падстаноўкай &Dagger; (менавіта з вялікай літары)
Код сымбалю ў Unicode — U+2021.

Маем на ўвеце, што ў шрыфтах з засечкамі (Times New Roman, Book Antiqua, Bookman Old Style, Garmond, Palatino Lynotype, Georgia, Courier New і іншых) гэты сымбаль можа выглядаць моцна стылізаваным, а дзеля таго не заўсёды падобным да Ярылавага крыжа:

І хаця такая стылізаванасьць сымбалю заўважная толькі пры вялікім памеры шрыфта, усё ж лепей набіраць яго рублёнымі шрыфтамі, без засечак (Arial, Verdana, Tahoma, Impact, Trebuchet MS і іншых):


Балазе пры звычайным выкарыстаньні ў Сеціве (тэксты на сайтах, e-mail, аська, блогі, форумы і г.д.) гэтай розьніцы часьцей за ўсё і ня бачна:
Times New Roman - ‡, Book Antiqua - ‡, Bookman Old Style - ‡, Garmond - ‡, Palatino Linotype - ‡, Georgia - ‡, Arial - ‡, Verdana - ‡, Tahoma - ‡, Impact - ‡, Trebuchet -‡, Courier New - ‡
Можаце пагуляцца з памерам шрыфта ў наладах браўзэра, каб пабачыць, зь якога памеру гэтая розьніцца пачынае праяўляцца ў розных шрыфтах.

А нафіга казе баян?

Справа ў тым, што ў кірылічнае тыпаграфіцы гэты знак не выкарыстоўваецца. Таму можна сьмела надаць яму адметны собскі сэнс. Прапаную пазначаць і падкрэсьліваць ім выключную тутэйшасьць (крыўскасьць, беларускасьць, літвінства - каму што даспадобы ;)) У больш шырокім сэнсе — выкарыстоўваць як знак якасьці, згоды, падтрымкі і г.д. Ня смайлік, вядома, але сэнс падобны. Напрыклад, можна ставіць яго замест „Афтар жжоць”, „Жыве Беларусь!” ці „Толькі Zянон!” у ЖЖ-камэнтах ;) Толькі будзе больш лаканічна і (што істотна!) нэўтральна. Спадзяюся, вы зразумелі спэцыфіку.

Калі ідэя даспадобы — піярце. Бо іначай ніхто проста не зразумее, што за значык вы ставіце і нахалеру ён вам зваліўся ;)
Я ж проста хацеў, каб вы ведалі, што важны тутэйшы сымбаль заўсёды ёсьць пад рукой.
А вось дзе і як яго выкарыстоўваць, вырашайце ўжо самі. Плёну! ‡

Comments

( 47 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]overton_whistle wrote:
20 Сак 2008 06:44 (UTC)
дзякуй! цiкава :)
[info]overton_whistle wrote:
20 Сак 2008 06:46 (UTC)
Да, попробовать нужно..
‡ ‡ ‡
работает! :)
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 18:24 (UTC)
дык! =)
[info]era_r wrote:
20 Сак 2008 08:01 (UTC)
офтоп, но про символы:

А ты не знаешь, откуда взялся рожок - символ почты?
[info]amberss wrote:
20 Сак 2008 12:55 (UTC)
а мне всегда интересно было, почему на эмлеме литовской почти колюмны
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 21:34 (UTC)
гы, і мне вось зараз стала цікава ;)
[info]skryppa wrote:
20 Сак 2008 08:56 (UTC)
Почтальоны в стародавние времена перемещались верхом и, подъезжая к тогдашним почтовым отделениям, сигнализировали о своем прибытии с помощью рожка.
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 21:31 (UTC)
добра хоць зараз яны так ня робяць, а то страшна ўявіць... маштабы сьмяротнасьці сярод супрацоўнікаў пошты ;)
[info]skryppa wrote:
21 Сак 2008 07:44 (UTC)
Хотя, думаю, что традиция более давняя. Гонец дворянина или любого богатого человека сигнализировал о своем прибытии перед воротами замка/усадьбы. То есть еще до появления общественной почты как явления.
[info]wal_de_maar wrote:
20 Сак 2008 15:32 (UTC)
дзякую, дадам у запаміны
[info]chegor wrote:
20 Сак 2008 19:17 (UTC)
вось не працуе ў мяне і ўсё...
блін.
ці то рукі крывыя ці то яшчэ нешта...
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 20:27 (UTC)
1. NumLock мае быць уключаным
2. Alt левы, а не правы
3. Трымаем Alt пакуль набіраем лічбы
4. Лічбы набіраем па адной, а не ціскаем усе адразу - 0,1,3,5

А мо проста зоркі не на вашым боку ;)
[info]forever_live wrote:
18 Чэр 2008 15:10 (UTC)
Ну вось нашто чалавека блытаць - гэтая пасьлядоўнасьць працуе незалежна ад таго, левы ці правы Alt, ды ад стану NumLock.
Калі, канешне, вы не карыстаецеся апошнімі вэрсіямі MSWord ці іншымі вар'яцкімі праграмамі :)
У вордзе працуе толькі левы Alt пры ўключаным NumLock.
[info]skepsys wrote:
18 Чэр 2008 15:38 (UTC)
Вар’яцкая Opera і вар’яцкі IE з правым альтам ня паляць. А вар’яцкі фаерфокс тупа пераключае вокны (бо ў віндавозе правы Alt (правільней AltGr) тоесны спалучэньню левы Alt + Ctrl. А шмат якія праграмы гэтае спалучэньне + лічбы апрацоўваюць па-свойму).

Увогуле лічбавы набор з правым альтам у мяне (WinXP SP2) ня паліць нідзе! Магчыма, нейкія наладкі… Хаця наўрад ці…

А вось левы Alt — гарантавана паліць паўсюль. Толькі — тут дзякуй! — вы маеце рацыю наконт NumLock: ён сапраўды не ўплывае ні зь левым ні з правым альтам :)

Калі ласка, а што ў вас усталяванае, раз паліць і правы?

[info]forever_live wrote:
19 Чэр 2008 14:57 (UTC)
Гэта ў вас, напэўна, такія наладкі клавіятуры.
У мяне пад Win2k3Eng, як правы так і левы Alt працуе паўсюль аднолькава, акрамя ворда. І ў Фаерфоксе ніякія вокны на гэтую клавішу не пераключаюцца (як і на Alt+Ctrl, дарэчы)
[info]skepsys wrote:
19 Чэр 2008 17:14 (UTC)
Дык вось чаму, напэўна:
AltGr: The Alt key on the right on some non-U.S. Windows keyboard layouts. The AltGr key is equivalent to the Ctrl+Alt key combination and is used to create an alternative shift state for accessing additional characters on some keys. http://www.microsoft.com/globaldev/reference/glossary.mspx


А ў мяне рыхтык non-U.S. ;)
Як, дарэчы, і ў стопудовай большасьці постсавецкіх карыстальнікаў ;)
[info]forever_live wrote:
20 Чэр 2008 09:39 (UTC)
Ня думаю, прачытайце ўважліва: "на некаторых неамэрыканскіх віндозных клавіятурных раскладках", а не "на некаторых неамэрыканскіх вындоўсах".
Паспрабуйце пераключыцца на стандартную раскладку.

Дарэчы, вы не ставілі адмысловых нестандартных раскладак? На некаторых гібрыдных беларусіфікаваных раскладках, якія можна знайсьці ў інтэрнэце, выкарыстаньне AltGr сапраўды практыкуецца. У стандартных раскладках EN (US), RU, BE, якія звычайна стаяць у мяне, такога няма. Я правяраў і на WinXPRus.
[info]skepsys wrote:
20 Чэр 2008 21:56 (UTC)
Ааааа… Ну вось мы і дакапаліся! Ясна ўсё :) Бо раскладкі ставіў і некаторыя нават дапрацоўваў ;)

Дарэчы, у мяне іх толькі дзьве(sic!) зараз: лацінкавая (для EN, PL, BE-LATN і г.д.) і кірылічная (для BE, RU і UA;)) І гэта аказалася вельмі зручна, калі толькі два стана ў клявіятуры (а не тры ці чатыры), раю.
[info]forever_live wrote:
01 Ліп 2008 15:04 (UTC)
Не, я ўжо частаваўся - смак гэтых вустрыц мне не спадабаўся.
Па-першае, адну з моваў заўсёды прыходзіцца набіраць праз AltGr - калі карыстаесься ня толькі адной зь іх, то нязручна.
Па-другое, па ўключанай раскладцы тэкставыя рэдактары вызначаюць, якой мовай быў напісаны тэкст, і адпаведна выбіраюць артаграфічны слоўнік-даведнік для праверкі.
Па-трэцяе - ёсьць плагіны да міранды, якія памятаюць і выбіраюць мову для кожнага кантакта. Дык такі плагін увесь час вяртаў зьнесеныя стандартныя раскладкі.

Таму я выбраў для сябе карыстацца стандартнымі BE, RU, EN раскладкамі, дабаўляючы пры неабходнасьці PL, UK ды інш. Гібрыды непрыдатныя для звычайнай "офіснай" працы, толькі пацацкацца.
[info]skepsys wrote:
20 Чэр 2008 21:59 (UTC)
А наконт Alt + Numpad атрымліваецца, што левы Alt працуе заўсёды, а правы можа і не cпрацаваць. Таму ў прынцыпе слушна, што я тут камусьці параіў менавіта левым альтам карыстацца ;)
[info]czalex wrote:
20 Сак 2008 19:40 (UTC)
;)
‡!
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 21:35 (UTC)
Re: ;)
а ў спалучэньні з клічнікам - гэта замест "Z!"? ;))
[info]kurt_bielarus wrote:
20 Сак 2008 20:57 (UTC)
Мяркую, тое, што ён стаў "ярылаў" толькі з к19-п20 ст, калі у Эўропе пайшла мода на паганства.
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 21:28 (UTC)
магчыма і так. у гэтай сувязі цікава было б пабачыць памянёную ў адным з цытаваных артыкулаў канцэпцыю Тамаша Грыба, апублікаваную ў часопісе "Іскры Скарыны" № 5 (Прага, 1935) і прасачыць на каго ці на што ён спасылаецца.
[info]kurt_bielarus wrote:
22 Сак 2008 05:37 (UTC)
ага, дзякуй.
[info]skepsys wrote:
04 Сак 2010 12:58 (UTC)
А ці не знайшоўся выпадкам гэты артыкул Т. Грыба?
[info]sirogap wrote:
20 Сак 2008 21:06 (UTC)
Ну пра матэматыку вы загнулі. Параўнайце: = і ‡.
І вось: = і ≠ (ня ведаю, ці адлюструецца ў вас на экране, у мяне сымбаль "ня роўна" апошні перад дужкай)
[info]skepsys wrote:
20 Сак 2008 21:23 (UTC)
я не загінаў: http://www.symbols.com/encyclopedia/09/098.html
хаця ясна, што ≠ нам больш звыкла.
[info]dunaj wrote:
20 Сак 2008 21:27 (UTC)
[info]marcin_pacuk wrote:
21 Сак 2008 08:55 (UTC)

[info]dunaj wrote:
23 Сак 2008 22:19 (UTC)
А чаму абышлі ўвагай паўнавартыя патрыяршы крыж: ☨ (U+2628) – і праваслаўны крыж: ☦ (U+2626)? :)
[info]skepsys wrote:
24 Сак 2008 10:00 (UTC)
1. Гэтыя знакі ня маюць такога аб’яднаўчага патэнцыялу, хутчэй наадварот.
2. Гэтыя знакі непаўнавартасна паўнавартыя ;) Назавіце мне шрыфты, у якіх яны рэалізаваныя (акрамя Arial Unicode MS). Шрыфты з адносна поўнай падтрымкай Юнікоду пакуль не распаўсюджаны шырока ды іх і няшмат увогуле. А ‡ рэалізаваны ў большасьці існых гарнітур, бо па сутнасьці ёсьць тыпаграфскім знакам, а не малюнкам. Напрыклад, побач з гэтымі крыжамі ў табліцы прадугледжаны і чэрап з косткамі, і пацыфік, і серп з молатам, і біяхазард і розныя іншыя шырокавядомыя сымбалі - але ўласна да тыпаграфікі яны дачыненьня ня маюць.
[info]dunaj wrote:
24 Сак 2008 10:05 (UTC)
1. На беларускай Пагоні менавіта патрыяршы крыж, гэта што жа аб’яднаўчага патэнцыялу.

2. Згодны :)
[info]skepsys wrote:
24 Сак 2008 10:43 (UTC)
З аднаго боку, "патрыяршы" крыж успрымаецца сёньня значна больш "хрысьціянскім", а "ярылаў" — больш "паганскім". Але ў адным з вышэй цытаваных артыкулаў цьвердзіцца, што ‡ ёсьць толькі адной з формаў бізантыйскага патрыяршага крыжа. "Хрысьціянскі" бок супакоены. А "паганкаму" — пофігу, як менавіта сябе супакоіў апанент. У выніку ўсе задаволеныя. Адсюль і большы аб’яднаўчы патэнцыял =)

Гістрычна абгрунтаванымі для беларускага герба Пагоня ёсьць абедзьве формы крыжа. Асноўная прычына, па якой у 1991-м была абраная менавіта "патрыяршая" форма, як мне падаецца, у тым, што ‡ ужо быў на той момант ужо заняты літоўцамі, а абедзьве рэспублікі былі зацікаўленыя, каб іх гербы як мага больш розьніліся. Але абгрунтаваць што адну, што другую форму, паўтаруся, было лёгка.

Можна доўга спрачацца аб тым, "хто раней устаў і каго тапкі" ;), але бясспрэчна адно: абодва знака — шасьціканцовыя крыжы. А шасьціканцовы крыж неадрыўна зьвязаны з гісторыяй нашае Бацькаўшчыны, як яе не назаві. І гэта галоўнае.
[info]lesnoi_slon wrote:
28 Сак 2008 10:55 (UTC)
‡!
[info]radota_indrin wrote:
18 Чэр 2008 09:46 (UTC)
‡ Пярунов Крыж (Крыж Ярылы)
[info]paz_sonca wrote:
26 Снж 2008 00:51 (UTC)
‡вой, працуе!‡
[info]skepsys wrote:
26 Снж 2008 00:55 (UTC)
Re: ‡вой, працуе!‡
ааааа, ня можа быць! ;)
[info]drygavich wrote:
21 Крс 2009 07:08 (UTC)
Нешта яно не атрымоўваецца - не разумею, што не так.
Націскаю НамЛок
потым левы Альт
і ўводжу 0,1,3,5.... нічога не стае.
Можа гэта Гугль Хром такі дурны:)))
[info]skepsys wrote:
21 Крс 2009 07:44 (UTC)
Нумлок тут не ўплывае. Націскаеш левы альт, набіраеш 0135, адпускаеш альт.
[info]skepsys wrote:
21 Крс 2009 07:44 (UTC)
гэта сыстэмная фішка, працуе нават у хроме :)
[info]drygavich wrote:
21 Крс 2009 08:23 (UTC)
Я зусім прафан:)))))))))))))))
Забыўся, што на ноўтбуке трэба націскаць fn і лічбы:)))
Ўсё атрымалася, дзякуй за парады!


[info]vinc_h wrote:
04 Сак 2010 11:51 (UTC)
Пасьля доўгіх змаганьняў і мяне працуе ‡... За што ВЯЛІЗАРНАЕ дзякуй сп. Яўгену... Гы-гы))
[info]maryna_kvietka wrote:
21 Ліс 2011 11:30 (UTC)
З Днём народзінаў :)
[info]dzed_list wrote:
23 Крс 2012 15:57 (UTC)
Дзякуй, )
( 47 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Усе тэгі

Апошні месяц

Крс 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Статыстыка

Рейтинг блогов

Рейтинг блогов

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner