:)

Беларуская этнаграфія / Belarusian ethnography

Запрашаю ў суполку by_ethno, прысьвечаную беларускае этнаграфіі. Акрамя ўласна абмяркаваньняў традыцыйнае культуры (звычаяў, рамёстваў, абрадаў, строяў і г.д.), плянуецца перыядычная публікацыя проста цікавых зьвестак для шырокіх колаў грамадства. Запрашаем усіх неабыякавых!

Падрабязьней глядзі ў інфармацыі пра суполку.

Калі ласка, раскажыце пра яе сябрам.


EN: Please, check out by_ethno community, which is dedicated to ethnography, folklore and traditional culture of Belarus and neighbouring regions. Traditional customs, rites and ceremonies, authentic songs, music and dances (but not modern stylizations), holydays and festivals, clothing and сrafts are among our main interests. If you are not a slavonic language speaker, feel free to post and comment there in english.
slonim

‡ «Ярылаў крыж на штодзень» ці «Таўро тутэйшасьці»

Гэта не выява, але звычайны тэкставы сымбаль, які ёсьць у большасьці шрыфтоў на вашым кампутары.
Collapse )
Collapse )
Collapse )
Collapse )

Калі ідэя даспадобы — піярце. Бо іначай ніхто проста не зразумее, што за значык вы ставіце і нахалеру ён вам зваліўся ;)
Я ж проста хацеў, каб вы ведалі, што важны тутэйшы сымбаль заўсёды ёсьць пад рукой.
А вось дзе і як яго выкарыстоўваць, вырашайце ўжо самі. Плёну! ‡
Е-gotype

Маці-ваўчыца



cупакойся, маці-ваўчыца,
я ня вораг табе, хоць і ня сябра.
я ўсяго толькі той, хто ня можа забыцца,
як дрыжаць сьвечкі зорак і нашыя цені юраць між дубоў-кандэлябраў.

як сплятаюцца ў цемры навобмацак пальцы галінаў,
выгінаюцца стогнучы камлі, спадае кара беспрымусна.
не забыць асалоды, што воскам гарачым сьцякае па сьпіне
й смак салёнага соку пунцовых надкусаных вуснаў.

і як потым зрастаюцца ствольлі, дубеюць і сохнуць надзеі,
тонуць ў вязкай жывіцы хвіліны, гады й летуценьні,
гасьне вогнішча ўшчэнт, камянее адзеньне
і сьвітанак штораніцы промнямі вострымі рубіць змарнелыя цені...


супакойся, маці-ваўчыца,
я ня сябра табе, хаця і ня вораг.
я прыйшоў не за тым, каб сварыцца,
не за тым, каб табе дакучаць, што ўспамінамі хворы.

так, я доўга шукаў цябе ў пушчах амшэлых,
у чаратах і туманных лагчынах,
у непралазных гушчарах гукаў ашалела,
слухаў хрыплага рэха адказ і мінулага грыз мерцьвячыну.

і тады я схацеў сьвет убачыць тваімі вачыма
і зашыўся ў ваўчыную шкуру,
і рабіў усё тое, што калісьці лічыў намагчымым:
перакрочваў межы, адольваў муры і кружыўся ў пыльных віхурах,
у чорным блёкаце, ягадах воўчых шукаўшы быў сілы,
на вяршыні ўздымаўся, спускаўся ў морак сутонны,
і куляўся праз нож у скрываўленым спіле альшыны,
і каціўся і падаў да самых таемных і цёмных зьвярыных прадонняў,
каб адведаць на ўласнае шкуры й пабачыць на жыва,
бо ваўчыныя жоўтыя вочы ўначы не падманеш...
і ляцелі за мной у чаканьні нажывы
крумкачы, лічучы, што я выйшаўшы на паляваньне.
плыў па рэках падземных, штоночы праводзячы сонца,
адкрываў брамы зьмеям, ўслых называўшы імёны,
срэбным аверсам поўні і дымам салодкім мяне надзіў сон-цар
і распустаю поўныя знакі ў царыцаў начных на рамёнах.
павуціньнямі сьцежак нябачных, як павук да ахвяры,
прабіраўся па сьнежных сьлядох ды па знаках на бруку,
прагна новыя пахі ўбіраў, выдыхаючы пару,
біруком-адзіночкай спазнаўшы жывёльную гэту навуку.

і вось так я аднойчы пачуў пах знаёмы і выйшаў на логва.
там сабакі тваё змардаванае цела ірвалі,
і згрызалі кару пад брахлівыя брыдкія словы,
а зязюля начная крыламі іх твары хавала.
а на досьвітку бачыў, як ноч ты старанна змывала ў росах:
ўсё нібыта такая ж, ды толькі паболела шнараў,
позірк стомлены, след ланцуга ды абрэзаны косы…
ты й раней не заўсёды ўдала свае абірала мары.


супакойся ж, маці-ваўчыца, паслухай, дай веры:
я ня сябра табе і ня вораг — мне гэтага мала.
я ўсяго толькі той, хто дагэтуль больш страшны за зьвера.
ты ўсяго толькі тая, кім я не хацеў, далібог не хацеў, каб ты стала.

і таму я стаю прад табою,
шкуру скінуўшы ў стылае шэрані.
я прыйшоў сюды — для двубою,
сэрцам шчырым на пашчу ашчэраную.
бо няма іншай зброі ў мяне, апроч шуму кашэчага кроку,
рыбаў подыху, камня карэньня ды гэтае песьні.
і няхай твае жоўтыя вочы абвыкліся ў змроку,
я хачу нагадаць, як грае між дрэваў сонечны дзень напрадвесьні,
як узрываюцца сьвежай лістотай шурпатыя пальцы галінаў,
і бяжыць па пражылках жыцьцё, вырастае кара беспрымусна...
так, я ведаю: ў момант любы ты ўтопчаш усё ў гліну,
але й ты добра ведаеш смагу сухіх абяскроўленых вуснаў.

так што вось табе сэрца маё на далоні, майго слова жывога пуцяводная ніць;
вось кашуля мая, каб прыкрыць галізну, як сьнягі прыкрываюць парэшткі дубоў.

ці ня досыць бадзяцца,
       людзей сьмяшыць,
              сабак дражніць?

хадзем дамоў.



***

перад тым, як ізноў уцячы
ў свой дзікі гушчар, маразамі дзе мроі звіняць,
каб забыцца альбо ачуняць,
ты падорыш мне сонца ўначы
і яшчэ
       адно
              ваўчаня.



2010-10.2015
:)

Нябесныя бегі

падымі галаву, паглядзі: што зьмянілася ў руху сусьвету?
усё зноў як тады, калі ў падурослыя леты,
у туманным сутоньні стрыножаных коней пасьвіўшы быў у начлегу,
ашаломлены музыкай зорак, ты ўбачыў нябесныя бегі.

***

я па сьвеце хаджу і чужыя куты ўкрашаю,
я і свой бы куток разукрасіў, ды нажаль свайго кута ня маю.
лёс мой — зацемкі на палях вугалькамі з чужое печы,
замалёўкі-эскізы жыцьця... ды пакуль не настане вечар
яшчэ пару штрыхоў дапішу прыдарожнымі краскамі-кветкамі
па адбеленых сонцам палотнах шляхоў, рассцеленых між палеткамі.

а тады ўрэшце адпачну ў безэфір’і самотнае ночы,
буду трызну мінуўшчыне трызьніць ці будучыню прарочыць,
і сягаць па-за сьвет, метэорныя бачыць віры і залевы,
і вяртацца назад, скрозь агністую браму зары і налева,
каб у промнях новага дня сілкаваць безнадзейны эгрэгар,
адкрываць людзям музыку зорак, далучаць да нябесных бегаў.
далучаць да нябесных бегаў.

але шлях той праз церні цяжкі, ды адолее той, хто ў змозе.
не багі ж, браце, лепяць гаршкі. і таму мы ізноў на дарозе,
ці скрозьгорных сьцяжынках, ці абледзянелым мосьце...
раней усё было так проста, раней усё давалася проста.
ды мінулага не вярнуць: там сібе́рныя ветры сьвішчуць,
там за спінаю крушні надзеяў ды палаючыя гарадзішчы,
ды прасеўшы з гадамі курган, пад быльлём абарончы роў зьнік
таму толькі наперад, браце, кожны з нас гэта вечны вандроўнік.
кожны з нас гэта вечны вандроўнік.

дык дзе мы і хто мы? у чым наша прычына і мэта?
праносяцца міма каметы, сьпяваюць каметы
і музыка іх іскрыцца ў верхніх слаях атмасфэры
згараюць адкінутыя ступені ў зьзяньні паўночнае веры
што хтосьці адтуль назірае, камусьці таксама верыцца...
плывуць карагоды сузор’яў пад скрыпку малое мядзьведзіцы…

***

падымі галаву, паглядзі: папялятыя крочаць коні
усё зноў як тады і рагаты пастух табуны да начлегу гоніць
ад самае яркае альфы да ледзьве заўважнай амегі
мы — рэха музыкі зорак, пясчынкі нябесных бегаў.
але гэта ці мала для пялёсткаў слабы́х: ападаць яблыневым цветам
і ляцець па адбеленых сонцам палотнах шляхоў,
рассцеленых між планетамі?

7.04-3.05.2015, Калініна
:)

Нафіга казе "волынка"?

Доўгі час думаў, што прага дарагіх расіянаў выдумаць "русскую волынку" — гэта нейкі комплекс непаўнавартасьці. Наткнуўся на больш лагодную і вытанчаную фармулёўку:


Проблема идентичности описываемой исследователем картины народной традиции реально существующей в народе традиции, актуальная для современных этнологов и фольклористов, не волновала исследователей эпохи Древлянского. Это для "нас" важно, что из себя в действительности представляет народная культура, для "них" же было важно, в какой степени имеющиеся в их распоряжении тексты и образы современной им традиции соответствуют некоему эталону, стандарту народной традиции, который "ими" самим же и был задан с ориентацией на античные (у нашым выпадку заходнія - SK) образцы. Выступая в качестве адвоката Древлянского, упомянем, что "подтягиванием" своей национальной культуры под "международный" эталон занимались задолго до него. Вспомним, хотя бы, польского историографа XV в. Яна Длугоша с его знаменитой "Historia Polonica", пытавшегося создать польский пантеон божеств по аналогии с античным. Этим же вполне серьезно занимался сам Михаил Васильевич Ломоносов - вспомним созданный им список параллелей между русскими и римскими божествами. …

В XVIII веке, когда этнографические исследования только зарождались, исследователям той эпохи казалось, что все национальные мифологии должны быть похожи на римскую или древнегреческую, которые считались эталоном. В век классицизма с его ориентацией на античную модель мира полагали, что в мифологии каждого народа должны быть свои персонажи, аналогичные Зевсу, Гере, Посейдону, Аиду и прочим греческим богам, а если их нет, значит культура этого народа в чем-то ущербна, неполноценна. Очевидно, что сверхзадача подобного рода этнологических изысканий - утвердить "полноценность" собственного этноса путем создания "полноценного" пантеона божеств и мифологических персонажей.

Не менее очевидно, что потребность в национальном самоутверждении через бурное мифотворчество - отнюдь не пройденный этап подросткового периода этнического сознания. Рецидивы детской болезни создания мифологических фантомов захлестывают общество всякий раз, когда актуализируется острая необходимость этнокультурного самоутверждения, потребность доказать самим себе собственную значимость, показать, что мы "не хуже других", что мы - "большие", "взрослые". Подобный инфантилизм национального самосознания весьма язвительно высмеял князь С.Н. Трубецкой еще в начале XX в.: "Они стремятся лишь к тому, чтобы их народ во что бы то ни стало... был признан "большими" народами, "великими" державами, как полноправный член "семьи государственных народов", и в своем быте во всем походил именно на эти "большие народы"... В таком национализме самопознание никакой роли не играет, ибо его сторонники вовсе не желают быть "самими собой", а, наоборот, хотят именно быть, "как другие", "как большие", как "господа", не будучи по существу подчас ни большими, ни господами" (Трубецкой 1995, с. 114).


Левкиевская Е. Е. Механизмы создания мифологических фантомов в «Белорусских народных преданиях» П. Древлянского



То бок ідзецца не пра хітрую наўмысную містыфікацыю ці драпежную прагу скрасьці нешта ў суседзяў, а проста пра падгонку ўласнай культуры пад "агульнаеўрапейскія" ці "сусьветныя" стандарты, якімі яны ўяўляюцца. Крыўдная папулярнасьць рознай заморскай кельцяціны ці фэнтэзі-фолку нямецкага гатунку (а пагатоў папулярнасьць большая за папулярнасьць "бычка" ці "найгрышаў пад драку") спараджае нават сярод фалькларыстаў жаданьне давесьці ўсім сваё "права людзьмі звацца", мець сваю "волынку" з блэкджкам і шархунамі. Па сутнасьці гэта прыводзіць да нясьведамага прызнаньня другаснасьці ўласнае культуры ў параўнаньні з кімсьці заморскім. Дужа шкоднае, нездаровае стаўленьне. І гэткі парадокс (хачу самастойнасьці = прызнаю другаснасьць) нават харошых нібыта людзей ірве знутры, чым і тлумачыцца часта вельмі эмацыйная рэакцыя на любыя рацыянальныя і лагічныя пярэчаньні. Такія дзялы.
Е-gotype

Апошняя ноч лістапада


Калі ў апошнюю ноч лістапада асыпецца дрэва сусьвету
І з шоргатам ціхім адно за адным вымярэньняў лісьцё ападзе,
Калі кульмінацыяй кананады з арбітаў сарвуцца планеты
І Сонца ня зможа сваіх скакуноў больш трымаць у адвечнай нудзе,
Ты памятай, ты не адна. Між смугі і насупар адчаю
Я побач. Я тут.
Я чакаю.


Калі ў апошнюю ноч лістапада абрынуцца горы й надзеі,
Зямля здрыганецца ў канвульсіях страшных і сурмы шалёна ўзравуць,
Калі пад пякельнае праўды градам палацьмуць усе любадзеі,
А попел падманнай нябеснаю маннай абросіць сухую траву —
Ты ведай, я непадалёк. І служба ў мяне такая.
Я побач. Я тут.
Я чакаю.


Калі ў апошнюю ноч лістапада пергаменам скурчыцца неба
І сілы пакінуць на пір крумкачам тваю змучаную турму —
Я вырву цябе асьцярожна бы гліну з упартае глебы
І плаўнымі ўзмахамі тысячы крылаў над рэшткамі сьвету ўздыму
Туды, скуль бягуць малако і мёд,
Дзе знойдзеш сваё суцішэньне;
Туды дзе вярышняў іскрыцца лёд,
Паміж нятленьнем і тленьнем,
Туды, дзе няма ні дабра, ні зла,
Ні сумневаў, ні горкіх пакут…
Ня бойся. Я побач. Я тут.



Калі ж у апошнюю ноч лістапада нічога ня здарыцца зноўку,
І ранішні лёгкі мароз пасярэбрыць апалага лісьця медзь,
Калі па зіме заквітнеюць прысады, вясны апрануўшы абноўкі,
І дрэва сусьвету ў цябе пад вакном лістотай працягне шумець
Ты ўсё ж такі не забывай:
не бясконцая радасьць людзкая.
Я побач. Я тут.
Я чакаю.




Менск, 10.2009 – 5.10.2013
:)

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў "Доме Фішэра".

0208-fisher-1280+logo

Акурат на Ільлю, пасьля якога па народных прыкметах купацца ўжо нельга, будзем разам пад кубачак гарбаты прыгадваць важныя моманты згасаючага лета і зноў марыць морам…

Спалучаючы тэхнічнасць акампаніменту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя тутэйшасцю тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Бард-рок? Dark-folk? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест…

2 жніўня 2013, пятніца
Пачатак а 20:00
Уваход: 60 тыс.

+ бясплатныя гарчыя напоі і пачастунак
+ бясплатны wi-fi

Антыкафэ "Дом Фішэра"
Незалежнасьці 84а (паміж станцыямі мэтро "Парк Чалюскінцаў" і "Маскоўская")
+375 17 268-80-83, +375 25 982-08-48

Сустрэчы ў сац. сетках:
https://www.facebook.com/events/493621527381524/
http://vk.com/evgen_0208

:)

Акустычны канцэрт на Радаўніцкія Дзяды, паб-клуб "Графіці", 14.05.2013

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў Графіці, аўторак, 14 траўня, акурат на Радаўніцкія Дзяды.

"На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць" — так кажуць у народзе. Запрашаем і вас у гэты вечар "паплакаць і паскакаць": заглыбіцца ў сябе, падумаць аб каранях і вытоках, узгадаць сваіх памерлых і ў той жа час адчуць трывалы грунт пад нагамі, халодныя струмяні нашых рэкаў, подых сьвежага ветру перад навальніцай, дотык каханага чалавека і ўрэшце прагу да жыцьця, якое ад веку віруе на гэтай зямлі.



Яўген Барышнікаў камусьці можа быць больш вядомы як дудар, куратар вечарынаў Дударскага Клубу, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, дызайнер і г.д.

Разам з тым, Яўген — пераможца фестывалю "Бардаўская восень 2010" (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Удзельнік міжнароднага фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Горадні, Гомелі, Магілёве, Маскве, Варшаве, Празе.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны, што ніколі не замінала акрамя гітары граць на дудзе і перкусіі у разнастайных музычных калектывах.

14 траўня, аўторак.
Паб-клуб "Графіці", зав. Калініна, 16
Пачатак а 19.00.

Квіткі:
50 000 загадзя
60 000 у дзень канцэрта

Даведкі і замова квіткоў:
+375 29 6384444
+375 33 6384444

Сустрэчы ў сацыяльных сетках:
http://vk.com/evgen_1405
https://www.facebook.com/events/368629523249262/

:)

Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Менску - 17 красавіка



Яўген Барышнікаў камусьці можа быць больш вядомы як куратар вечарынаў Дударскага Клубу, дудар, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства і г.д.

У той жа час Яўген — пераможца фестывалю "Бардаўская восень - 2010" (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Удзельнік міжнароднага фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Магілёве, Маскве, Варшаве.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны, што ніколі не замінала акрамя гітары граць на дудзе і перкусіі у разнастайных музычных калектывах.

Гэта будзе першы за два апошнія гады сольны канцэрт у Менску.

17 красавіка, 19:00
клюб Салтайм, пр. Скарыны (Незалежнасці) 131/1 (2 хвіліны ад ст.м. "Усход")

Collapse )
http://vk.com/evgen_1704
https://www.facebook.com/events/357932797649926/

  • Tags
:)

Balticum mare

Балтыка. Драбязой трох краінаў
у кішэнях зьвініць памяць, пылам бурштынавым
ўспыхне на прысаку алтара́
зара́.

Балтыка. Паміж пальцаў тае
часу пясок, струмяніць-сьпявае,
шэпча гісторыі соснам і вязам…
Хтосьці пусьціў карані,
А хтосьці проста загразнуў.

А мы ма́рылі морам, мы мірна ма́рылі морам.
Ма́рылі морам, мы марылі морам…


Балтыка. Ў выдмах грае вецер,
сушыць струны рыбацкіх сецяў,
вусны салёныя, сны, мокрыя валасы
завіваюцца ў танцы на лязе касы
лясы.

Балтыка. Рассякае касою
варыянтаў мора напалам, надвое:
ціхі затон праваруч, налева — салёныя хвалі.
Вагаюцца шалі
між тымі, што хвалілі, і тымі, што хвалявалі.

А мы ма́рылі морам, мы мірна ма́рылі морам мы.
ма́рылі морам, мы ролі мералі, мроілі,
мелі, мары́лі, малілі, раілі, марна мы
марылі морам, мы марна марылі морам мы…

Ціша й спакой у затоцы, а на моры штармы.


Балтыка. Гасьне неба вока,
сном набрыняюць павекі аблокаў.
Ты так далёка, на’т не пагаварыць…

На алтары
зары
гарыць
сэрца —
бяры!


Куршская каса - Менск
2010-28.02.2013